Легалізацыя наркатычных рэчываў у Беларусь – так ці не?
Перспектывы руху за легалізацыю наркатычных рэчываў абмеркавалі ўдзельніцы анлайн-сустрэчы віленскага праекта «Дамова».
Artykuł Легалізацыя наркатычных рэчываў у Беларусь – так ці не? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі прыпадае на гашыш і марыхуану, прычым марыхуана мае пераважна беларускае паходжанне.
Перспектывы руху за легалізацыю наркатычных рэчываў абмеркавалі ўдзельніцы анлайн-сустрэчы віленскага праекта «Дамова». Кажа беларуская пісьменніца Сафіс Ворса:
– Легалайз – гэта не дазвол, гэта калі закон бярэ наркотыкі, абарот у свае рукі. Тут не столькі стаіць дазвол ужывання, колькі стаіць у якасці, у тым, як гэта захоўваецца, як перавозіцца. Таму што адсутнасці легалайза дае больш горшыя наступствы, чым ужыванне.
Прычыны негатовасці Беларусі да легалізацыі наркотыкаў прывяла грамадская актывістка Вольга Павук:
– Гэта на самой справе ключавы аспект. Сапраўды для развітых краін – гэта эканоміка, гэта сацыяльная сфера, медыцынская дапамога – нам яшчэ далёка. Работа з наркаманамі – гэта і праца грамадства, то бок дапамога валанцёраў. Нейкія НДА, якія дапамагаюць, вядуць гэтую прапаганду, адукацыю ў гэтым накірунку. У нас толькі карная сістэма. Маці-328 – жахлівыя тэрміны маладым людзям.
Вядома, што паводле статыстыкі праваахоўных органаў Беларусі назіраецца прырост за 2022 год колькасць злачынстваў на глебе распаўсюджвання наркатычных рэчываў. Акрамя таго, летась ад перадазіроўкі памерлі 72 чалавекі. Сярод іх было адно непаўналетняе дзіця.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота праекта «Дамова» і аўтара
Artykuł Легалізацыя наркатычных рэчываў у Беларусь – так ці не? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.