103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Агляд прэсы: без твару

0

Месца Макея ў сістэме Лукашэнкі. Як Польшча вырашае праблемы Пентагона па зламанай ва Ўкраіне зброі. Дзень права на жыццё без страху. Грэцыя: скандал вакол дзіцячых дамоў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Месца для навіны аб смерці Уладзіміра Макея на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА знайшлося паміж весткамі з палёў і метэазводкамі. На адным роўні з туманам, мокрым снегам і галалёдзіцай. Прыкладна тая ж карціна на сайтах астатніх дзяржаўных медыяў. Гэта больш чым красамоўнае ўказанне месца ўсім, хто верна служыў Лукашэнку. Зрэшты, Макея «апусцілі» яшчэ жывым, незадоўга да смерці, адправіўшы на саміт АДКБ у Ерэван чамусьці транспартным самалётам. Тут напрошваецца адно: як груз 200», – піша расейскае незалежнае выданне Grani.ru.

Выбудаваная Лукашэнкам дыктатарская сістэма максімальна прымітыўная. Па Хлебнікаву: „Ён наверсе, а ўнізе гэтыя людзі, як плявальніца”. Самастойныя палітычныя фігуры засталіся ў далёкіх дзевяностых. У гэтай сістэме няма месца нават мярзотнікам з прыкметнай ідэнтычнасцю, сваім сурковым, кадыравым і іншым прыгожыным. Як толькі ў свой час такім вядомым злыднем пачаў станавіцца міністр МУС РБ Ігар Шуневіч, яго тут жа прыбралі. Лукашэнка ніколі і нікога сур’ёзна не называў сваім пераемнікам. Ніколі ён так не казаў пра цёртага апаратнага ліса Уладзіміра Макея. Хаця той быў у блізкім коле на працягу 20 з лішнім гадоў. З 2000 па 2008 год Макей быў першым памочнікам Лукашэнкі, і толькі яму, кажуць, дазвалялася працаваць на адным паверсе з прэзідэнтам – ніхто іншы, за выключэннем асабістай аховы і сына Мікалая, не меў права там з’яўляцца. Больш за тое, Макею сышла з рук устойлівая прапагандысцкая лінія, якая адлюстроўвала яго агентам уплыву Захаду ў найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі як удзельніка сакрэтных перамоваў Менску і Вашынгтону ў 2009 годзе. Відавочна, што такія перамовы вяліся не за спіной Лукашэнкі, а па ягоным даручэнні, што цалкам упісвалася ў яго палітыку балансавання паміж Расеяй і Захадам. Пасля выбараў 2020 года Макей пераканаўча даказаў, што асоба пры неабходнасці лёгка мяняе маскі. Усё яго „заходніцтва” знікла ў адно імгненне. Міністр даказаў, што ён чалавек з падвойным дном і жалезнай хваткай. Чалавек без асобы Уладзімір Макей здольны перайграць і Аляксандра Лукашэнку. Шкада, ён мог бы быць каштоўным сведкам (і абвінавачаным, вядома) на працэсе над гэтым рэжымам. Такім жа крывавым, як пуцінскі», – падкрэслівае расейскае выданне.

«Украінскія войскі кожны дзень страляюць па расейскіх аб’ектах тысячамі разрыўных снарадаў, выкарыстоўваючы высокатэхналагічныя гарматы, пастаўленыя Злучанымі Штатамі і іх саюзнікамі. Але гэтая зброя згарае пасля некалькіх месяцаў празмернага выкарыстання, або пашкоджваецца або знішчаецца ў баі, і дзесяткі былі вывезены з поля бою для рамонту. Замена ствала гаўбіцы, які можа быць 20 футаў у даўжыню і важыць тысячы фунтаў, не пад сілу салдатам у палявых умовах і стала прыярытэтам для Еўрапейскага камандавання Пентагона, якое стварыла рамонтны завод у Польшчы», – паведамляе амерыканская газета The New York Times.

«Рамонт зброі ў Польшчы, пра які раней не паведамлялася, пачаўся апошнімі месяцвмі. Стан узбраення Ўкраіны ўважліва разглядаецца амерыканскімі ваеннымі чыноўнікамі, якія адмовіліся абмяркоўваць дэталі праграмы. Калі боепрыпасы для ўкраінскіх гармат савецкага часу, якія страляюць снарадамі дыяметрам 152 міліметры, сталі дэфіцытнымі неўзабаве пасля ўварвання, гаўбіцы стандарту НАТО, якія страляюць 155-міліметровымі снарадамі, сталі адной з самых важных відаў зброі Украіны, улічваючы велізарныя запасы сумяшчальных снарадаў, якія правозяцца партнёрамі Кіева. Злучаныя Штаты адправілі Украіне сотні тысяч 155-міліметровых боепрыпасаў для стральбы на еўрапейскім кантыненце з часоў Другой сусветнай вайны і ўзялі на сябе абавязацельствы забяспечыць амаль мільён снарадаў са сваіх і прыватных запасаў прамысловасці. Пасля таго, як пашкоджаныя гаўбіцы прыбываюць у Польшчу, брыгады тэхнічнага абслугоўвання могуць замяніць ствалы і зрабіць іншыя рамонты. Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што хацелі б наблізіць гэтыя месцы тэхнічнага абслугоўвання да лініі фронту, каб зброю можна было хутчэй вярнуць у баявыя дзеянні», – падкрэслівае амерыканскае выданне.

Вось ужо на працягу дваццаці трох гадоў як і сёлета 25-га лістапада адзначаўся ва ўсім свеце Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. Сёлета асаблівая ўвага прыкавана да жанчын, якія пратэстуюць у Іране. Аднак СМІ нагадваюць і пра тое, што гвалт у адносінах да жанчын часта мае месца як у сям’і, так у віртуальнай прасторы, і нават на працоўным месцы. Гішпанскі партал Eldiario.es указвае на неабходнасць дапамагаць жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту ў сетцы.

«У апошні час з’явілася новая форма гвалту ў дачыненні да жанчын – кібермобінг. Шкода тут зыходзіць не толькі ад саміх паведамленняў – рэакцыя навакольных таксама мае наступствы. Агрэсіўнае паведамленне правакуе першасную віктымізацыю, а адсутнасць падтрымкі пацярпелай – другасную. А якім чынам рэагуе працоўны калектыў? Калі ён не абараняе жанчыну, то значыць, тым самым спрабуе перакласці адказнасць на ахвяру. Гэта – сэксісцкія стратэгіі мінімізацыі сексісцкай жа агрэсіі. Установы і кампаніі павінны прымаць меры для таго, каб супрацьстаяць як самому жанчынаненавісніцтву, так і абыякавасці да яго праяў», – заклікае гішпанскае выданне.

У Грэцыі разгарэўся скандал вакол арганізацыі па абароне дзяцей пад назвай «Каўчэг свету». Услед за першай скаргай на арганізацыю пасыпаўся цэлы град абвінавачанняў з боку людзей, якія заяўляюць аб сэксуальным гвалце, рукапрыкладзе і драконаўскіх пакараннях у дзіцячых дамах, якімі кіруе «Каўчэг свету». Арганізацыя абвяргае ўсе абвінавачанні ў свой адрас. Грэчаскія СМІ пішуць аб неабходнасці карэннага рэфармавання гэтай сферы. Мясцовае выданне In указвае на тое, што ў прыватных прытулках для дзяцей адсутнічае які б там ні быў дзяржаўны кантроль.

«Мяркуючы па ўсім, там ніколі не было ніякага ўнутранага кантролю, ня кажучы ўжо пра нагляд з боку дзяржавы. І гэта нягледзячы на тое, што эксперты з даўніх часоў указваюць на відавочную неабходнасць сістэматычнай прысутнасці дзяржавы ў прыватных арганізацыях – у дадатак да фінансавання. Гэты выпадак таксама наглядна дэманструе, наколькі важнае існаванне строгіх правілаў, выкананне якіх было б абавязковым для адкрыцця і далейшага функцыянавання такіх «прытулкаў» для непаўналетніх. Таксама становіцца відавочным, што замест «простага» структурнага рашэння прытулкаў, неабходна стварыць новую сістэму догляду і ўсынаўлення сірот», – падкрэслівае грэчаскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: без твару pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

Стоит ли отдавать ребенка в частную школу?


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: МЦД продлят до Калужской, Смоленской, Тульской и Ярославской областей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Олег Лундстрем

«Мы стараемся презентовать каларцам самое лучшее»: Пётр Лундстрем о концертах на севере Забайкалья




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Олимпийские ценности: доступное жилье в Иваново сдадут по улучшенному стандарту

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»


Анастасия Павлюченкова

Павлюченкова объявила о досрочном завершении сезона



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Первое армянское название в Москве



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России