Беларусаў Варшавы запрашаюць у Школу калядоўшчыкаў
Вынікам стане Святочнае каляднае шэсце і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.
Artykuł Беларусаў Варшавы запрашаюць у Школу калядоўшчыкаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Школа беларускай традыцыйнай культуры” ў Варшаве распачынае падрыхтоўку да Калядаў і запрашае ўсіх на навучанне ў Школу Калядоўшчыкаў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2018/01/IMG_0530_s.jpg)
29 лістапада і 6, 14, 20 снежня плануюцца трэніровачныя сустрэчы, на якіх будуць развучаны песні, адпрацаваны сюжэт калядак і падрыхтаваны маскі.
Вынікам стане Святочнае каляднае шэсце і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.
Заняткі будзе праводзіць дасведчаны калядоўшчык Цімох Акудовіч, кіраўніца народных спеўных калектываў Лізавета Рэут і іншыя настаўнікі школы. Уваход на заняткі – вольны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусаў Варшавы запрашаюць у Школу калядоўшчыкаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.