„Паспалітае рушэнне” дадалі да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў”
"Паспалітае рушэнне" стварыў у структуры Аб'яднанага пераходнага кабінету былы прафесійны вайсковец Валерый Сахашчык.
Artykuł „Паспалітае рушэнне” дадалі да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Міністэрстве ўнутраных спраў дадалі „Паспалітае рушэнне” да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/05/3922141dc75449f998b81493420de592.jpg)
Паводле сілавікоў, добраахвотнікі, якія ў яго ўваходзяць, вядуць „дзейнасць па падрыхтоўцы да ажыццяўлення замаху на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь”.
„Паспалітае рушэнне”, якое ставіць сваёй мэтаю вызваленне Беларусі ад дыктатуры, стварыў у структуры Аб’яднанага пераходнага кабінету былы прафесійны вайсковец Валерый Сахашчык, які з’яўляецца прадстаўніком кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Artykuł „Паспалітае рушэнне” дадалі да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.