«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога ня маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне
![«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога ня маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне](https://gdb.rferl.org/034d0000-0aff-0242-de72-08dad12ca1be_cx0_cy5_cw0_w800_h450.jpg)
Літаратар і журналіст Алесь Мінаў атрымаў у Беларусі тры гады «хіміі». У сьнежні 2021 году ён выехаў ва Ўкраіну, дзе застаўся і пасьля пачатку вайны, а цяпер працуе як журналіст на вызваленых з-пад расейскай акупацыі тэрыторыях.