Яшчэ двух палітвязняў будуць судзіць па новых крымінальных справах
На гэтым тыдні адбудуцца суды над Алегам Гармазінскім і Яўгенам Віславухам. Іх абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады.
Artykuł Яшчэ двух палітвязняў будуць судзіць па новых крымінальных справах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На гэтым тыдні адбудуцца суды над Алегам Гармазінскім і Яўгенам Віславухам, паведамляе „Вясна”. Іх абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК.
Алег — тэхнік-праграміст з Сенніцы, якога 13 кастрычніка 2021 года асудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Алег мае непаўнагадовае дзіця, тэрмін адбывае ў шклоўскай калоніі № 17. Новую крымінальную справу пачнуць разглядаць 30 лістапада ў судзе Стаўбцоўскага раёна. Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Суднік.
Яўгена затрымалі 12 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы, пачатай па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 19 верасня Яўгена асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. Суд над ім адбудзецца ў Мазыры 1 снежня. Справу будзе разглядаць суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме.
Artykuł Яшчэ двух палітвязняў будуць судзіць па новых крымінальных справах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.