У малпавай воспы будзе новая назва, каб не стыгматызаваць малпаў
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя зьменіць назву інфэкцыі monkeypox (малпавая воспа) на ангельскай мове на скарачэньне Mpox. На думку САЗ, гэтая мера павінна скончыць са стыгматызацыяй малпаў, нягледзячы на тое, што і новая назва — толькі абрэвіятура ад Monkey pox.