У Пінску палітвязьня асудзілі на тры гады калёніі за адно паведамленьне ў Telegram
Судзьдзя Валянціна Куніцкая абвінаваціла палітзьняволенага Сяргея Савіча паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці ці звады») за камэнтар у тэлеграм-чаце «Пинск для жизни».