Палітычным «хатнім хімікам» узмацнілі жорсткасць рэжыму
Людзям забараняюць вадзіць дзяцей на гурткі і секцыі. Вядома, што за парушэнне рэжыму сталі караць суткамі, чаго раней не было.
Artykuł Палітычным «хатнім хімікам» узмацнілі жорсткасць рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцы атрымліваюць звесткі, што шмат у якіх гарадах Беларусі ўзмацнілі рэжым для тых, хто адбывае палітычную «хатнюю хімію», паведамляе „Вясна”. Так, напрыклад, у Баранавічах такім людзям скарацілі вольны час з 2 да 1 гадзіны, кожную нядзелю ім трэба быць на «мерапрыемствах» (раней — раз на два тыдні). Таксама ў людзей узніклі праблемы з камандзіроўкамі. Бліжэйшым часам абяцаюць узмацніць праверкі.
Палітычныя «хатнія хімікі» з Менску распавядаюць, што ў іх кожны тыдзень начныя праверкі, людзям забараняюць вадзіць дзяцей на гурткі і секцыі.
Вядома, што за парушэнне рэжыму людзям прысуджаюць суткі арышту, чаго раней не было.
Artykuł Палітычным «хатнім хімікам» узмацнілі жорсткасць рэжыму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.