ЧС. Бразілія выйшла ў 1/8 фіналу
Іншыя тры дружыны групы G захвалі на гэта шанцы.
Artykuł ЧС. Бразілія выйшла ў 1/8 фіналу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пасля феерычна голавых матчаў дня Камерун – Сербія (3:3) і Гана – Паўднёвая Карэя (3:2), многія чакалі карнавалу і ад сустрэчы Бразілія – Швайцарыя. Аднак гульня была зусім малавідовішчнай. Страціўшы з-за траўмы Нэймара, бразільцы неяк пабляклі і доўга не знаходзілі нестандартных рашэнняў на полі. Хіба толькі Вінісіус Жуніёр імправізаваў і нават забіў эфектны мяч, аднак яго не залічылі з-за афсайду.
Прымасам сустрэчы нечакана стаў апорнік пентакампеонаў Каземіра які апынуўшыся ў штрафной, вокаімгненна прабіў і прынёс Бразіліі вікторыю ў юбілейнай 110-й гульні на чэмпіянатах свету.
Бразілія – Швайцарыя – 1:0 (Каземіра, 83)
Становішча ў групе G пасля 2 тураў: 1. Бразілія – 6 ачкоў (3-0), 2. Швайцарыя – 3 (1-1), 3. Камерун – 1 (3-4), 4. Сербія – 1 (3-5).
2 снежня. Сербія – Швайцарыя, Камерун – Бразілія.
Бразілія амаль забяспечыла сабе першае месца, толькі тэарэтычна Швайцарыя ўрэшце па розніцы мячоў можа іх абысці
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł ЧС. Бразілія выйшла ў 1/8 фіналу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.