Чаму ня ўдасца абвергнуць вэрсіі пра забойства Макея
Тэма раптоўнай сьмерці міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ў камэнтарах палітычных аналітыкаў Беларусі, Украіны і Расеі зрабілася адной з галоўных. Адбылося гэта падчас маштабнага пашырэньня і абмеркаваньня «ўкідаў» пра магчымую падрыхтоўку Масквой адхіленьня Лукашэнкі ад улады.