Эўразьвяз распрацуе плян канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў на карысьць Украіны
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла 30 лістапада, што Брусэль сумесна з партнэрамі распрацуе плян канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў з мэтай перадаць іх на аднаўленьне Ўкраіны і кампэнсаваць шкоду, нанесеную расейскім уварваньнем.