Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае «хатнюю хімію», атрымала 10 сутак арышту
Вікторыю асудзілі за каментар пра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Artykuł Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае «хатнюю хімію», атрымала 10 сутак арышту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На сваёй інстаграм-старонцы Вікторыя Онахава-Жураўлёва ў «сторыс» паведаміла: «Если вы смотрите это видео, значит я уехала на „сутки” в пружанское ИВС. Потому что пропустила отметку в понедельник [28 ноября], а это второе нарушение отбывания режима».
Тэкставы надпіс ў тым жа «сторыс» удакладняе, што жанчына «вернецца праз 10 сутак», паведамляе @viasna_brest.
Нагадаем, Вікторыю асудзілі за каментар пра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчына гадуе 13 дзяцей.
Вясна
Artykuł Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае «хатнюю хімію», атрымала 10 сутак арышту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.