Беларускія парламентарыі асудзілі рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта
"Парламентарыі гэтак жа, як і ўсе грамадзяне нашай краіны, вельмі абураны тым, што Міжнародны паралімпійскі камітэт вынес рашэнне аб прыпыненні членства Рэспублікі Беларусь у IPC. Мы цудоўна разумеем, што спорт павінен быць па-за палітыкай, як і ахова здароўя", - сказала Людміла Макарына-Кібак.