Навіны палітвязьняў: сталі вядомыя дэталі ціску на Кацярыну Андрэеву ў гомельскай калёніі
![Навіны палітвязьняў: сталі вядомыя дэталі ціску на Кацярыну Андрэеву ў гомельскай калёніі](https://gdb.rferl.org/c8b2f2b8-9390-4e7c-9767-16d9c60bf19e_cx0_cy25_cw64_w800_h450.jpg)
На 2 сьнежня ў Беларусі 1446 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.