Зяленскі заявіў, што ва Ўкраіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй
![Зяленскі заявіў, што ва Ўкраіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй](https://gdb.rferl.org/64C34DD8-9564-49D5-8381-3768BD7F6F6D_w800_h450.jpg)
Прэзыдэнт Ўкраіны Зяленскі заявіў, што ў краіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Паводле яго, трэба стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».