Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі
Яго сэнс невядомы.
Artykuł Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі. Яго сэнс невядомы.
Міністр абароны Расеі ў суботу прыехаў у Менск на перамовы ў Мінабароны Беларусі. Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расейскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.
Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.