«Калі хочам, каб простая/сакольская мова не загінула, не называйма тут яе беларускай». Размова зь перакладнікам раману Сакрата Яновіча
У лістападзе выйшла двумоўнае выданьне апошняга раману Сакрата Яновіча (1936–2013), беларускага пісьменьніка ў Польшчы. На польскую мову раман пераклаў ягоны сын, Яраслаў Яновіч, зьмяніўшы арыгінальны загаловак твору з выданьня 2008 году — «Хатняе стагодзьдзе» — на «Стагодзьдзе дуралобаў».