Новы Хаб «Спільно» ЮНІСЕФ у Беластоку: у тым ліку і для дзяцей з Беларусі
У Беластоку ЮНІСЕФ адкрыў інтэграцыйны цэнтр для ўсіх бежанцаў і мігрантаў.
Artykuł Новы Хаб «Спільно» ЮНІСЕФ у Беластоку: у тым ліку і для дзяцей з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ЮНІСЕФ адкрыў інтэграцыйны цэнтр для ўсіх бежанцаў і мігрантаў – Хаб «Спільно» (Hub Spilno).
Адкрытасць цэнтра і для беларусаў, якія працягваюць з’язджаць з Беларусі, падкрэсліў нацыянальны каардынатар Бюро рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ЮНІСЕФ Рашэд Сальвар Мустафа:
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі агучыў фінансавыя падставы праекту і падкрэсліў, што новы Хаб «Спільно» (Spilno Hub) у цэнтры горада будзе карысны і дзяцям з Беларусі, якіх на сённяшні дзень у сталіцы Падляшша нават больш, чым украінскіх аднагодкаў:
Хаб «Спільно» Spilno Hub стаў ужо трэцім такім цэнтрам пасля Лодзі і Любліна, адкрытым ЮНІСЕФ на тэрыторыі Польшчы. Хаб будзе працаваць 7 дзён на тыдзень з 8-й раніцы да 20-й вечара.
Расклад і падрабязная інфармацыя ў Facebook на профіле CENTRUM SPILNO UNICEF BIAŁYSTOK – https://www.facebook.com/CentrumSpilnoUnicefBialystok і непасрэдна ў інфармацыйным цэнтры Хаба «Спільно» па вул. Св. Роха, 3 у Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Новы Хаб «Спільно» ЮНІСЕФ у Беластоку: у тым ліку і для дзяцей з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.