Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Декабрь
2022

Служба дзяржбясьпекі Латвіі прапанавала ўнесьці экс-журналіста «Дождя» Карасьцялёва ў «чорны сьпіс МУС». Яму могуць забараніць уезд у краіну

0
Служба дзяржбясьпекі Латвіі прапанавала ўнесьці экс-журналіста «Дождя» Карасьцялёва ў «чорны сьпіс МУС». Яму могуць забараніць уезд у краіну

Служба дзяржбясьпекі Латвіі (СДБ) рэкамэндавала МУС уключыць экс-вядучага тэлеканалу «Додь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» асоб, якім забаронены ўезд у краіну, паведамляе партал LSM. lv.

Падставай для рэкамэндацыі сталі выказваньні Карасьцялёва аб забесьпячэньні расейскіх мабілізаваных, зробленыя ім 1 сьнежня ў перадачы «Тут і цяпер» на тэлеканале «Дождь». У СДБ вырашылі, што словы Карасьцялёва можна расцэньваць як заклік аказваць матэрыяльную падтрымку расейскім мабілізаваным, якія прымаюць удзел у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

У ведамстве, у прыватнасьці, адзначылі, што Аляксей Карасьцялёў у перадачы «Тут і цяпер» неаднаразова ўказваў на тое, што вайскоўцы РФ на фронце знаходзяцца ў цяжкіх абставінах, што яны недастаткова забясьпечаныя экіпіроўкай і харчаваньнем. Выказваньні вядучага, на думку СДБ, сьведчаць аб тым, што «тэлеканал „Дождь“ абагульніў інфармацыю аб названых праблемах, каб дапамагчы іх вырашыць».

У СДБ таксама лічаць недапушчальным, каб «у латвійскай інфармацыйнай прасторы распаўсюджвалася інфармацыя з заклікам да грамадзтва аказваць дапамогу акупацыйным сілам РФ». У ведамстве мяркуюць, што выказваньні вядучага «Дождя» «супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Латвіі і ствараюць ілжывае ўяўленьне аб арміі РФ, выклікаючы да яе спачуваньне».

Улічваючы, што ў Карасцьялёва няма латвійскага віду на жыхарства (вядучы жыве ў Грузіі), заклікаць яго да крымінальнай адказнасьці ў Латвіі нельга. Аднак СДБ рэкамэндуе МУС Латвіі ўключыць журналіста ў чорны сьпіс, фігурантам якога забаронены ўезд у краіну.

Таксама СДБ вынесла папярэджаньне галоўнаму рэдактару «Дождя» Ціхану Дзядко аб магчымай крымінальнай адказнасьці ў выпадку правапарушэньня, пад якім, як удакладняе выданьне, маецца на ўвазе збор і/ці перадача любых фінансавых ці іншых сродкаў на карысьць войска РФ у адпаведнасьці з 77.2 артыкулам Крымінальнага кодэксу Латвіі.

Між тым Упраўленьне па справах грамадзянства і міграцыі Латвіі (УДГМ), як паведамляе агенцтва Leta, зараз ацэньвае, ці ёсьць прававыя падставы для ануляваньня выдадзеных віз з правам на працаўладкаваньне супрацоўнікам «Дажджу», улічваючы, што кампанія пакуль не ліквідаваная. Ва ўпраўленьні адзначылі, што раней 13 супрацоўнікам тэлеканалу былі выдадзены працоўныя візы.

Тым часам генэральны дырэктар «Дождя» Натальля Сіндзеева апублікавала відэа, у якім заклікала Аляксея Карасьцялёва вярнуцца на працу. Яна таксама папрасіла прабачэньня ў Карасьцялёва і заявіла, што яго звольнілі «за памылку» і што рашэньне аб звальненьні было «подласьцю» ў адносінах да вядучага.

 

Гендырэктар «Дождя» заклікала вярнуцца на тэлеканал вядучых Маргарыту Лютаву і Ўладзіміра Раменскага, якія прынялі рашэньне сысьці на знак пратэсту супраць звальненьня Карасьцялёва.

«Хлопцы, вяртайцеся на „Дождь“. Гэта была памылка, ніякага злога намеру. Была вельмі дрэнная памылка. Украінцы нам могуць за гэта не дараваць, але гэта была памылка. Людзі робяць памылкі», — сказала Сіндзеева.

Раней стала вядома, што Нацыянальная рада па электронных сродках масавай інфармацыі (NEPLP) Латвіі анулявала ліцэнзію на вяшчаньне тэлеканалу «Дождь». Рашэньне адмяніць дазвол на трансьляцыю тэлеканалу было прынятае «ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бясьпецы і грамадзкаму парадку». Вяшчаньне тэлеканалу будзе спыненае 8 сьнежня. Акрамя гэтага, будзе закрыты доступ на тэрыторыі Латвіі да праграм тэлекампаніі на Ютубе.

Галоўрэд «Дождя» Ціхан Дзядко — аб звальненьні Аляксея Карасьцялёва:

 

Другога сьнежня стала вядома, што NEPLP Латвіі аштрафаваў тэлеканал «Дождж» на 10 тысяч эўра за карту з Крымам у складзе Расеі і словы «наша армія» ў адносінах да расейскай арміі. Кіраўнік ведамства Абаліньш паведаміў, што ў тэлеканала было два істотныя парушэньні, але не ўдакладніў, якім было першае. Ён адзначыў, што за тры такія парушэньні NEPLP можа ануляваць дазвол на вяшчаньне.

У дачыненьні да «Дождя» ў Латвіі таксама завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэньні за сюжэт, у якім гаворыцца аб магчымай падтрымцы расейскай арміі. Тэлеканал паведаміў, што вядучы Аляксей Карасьцялёў звольнены. Галоўны рэдактар «Дождя» Ціхан Дзядко заявіў, што тэлеканал «не займаўся, не займаецца і ня будзе займацца дапамогай з аснашчэньнем расейскай арміі».

«Дождь» працаваў у Расеі з 2010 году. Пачаўшы эфір з забаўляльнага вяшчаньня, ён хутка пераключыўся на грамадзка-палітычны парадак дня. Пасьля гэтага ён быў выключаны з расейскіх кабэльных і спадарожнікавых апэратараў. У 2017 годзе яго заблякавалі ва Ўкраіне.

У 2021 годзе ў Расеі ён быў аб’яўлены «інаагентам», рэдакцыя з гэтым не пагадзілася. Першага сакавіка 2022 году, праз тыдзень пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, Генпракуратура запатрабавала заблякаваць сайт «Дождя» з прычны «фэйкаў аб дзеяньнях расейскай арміі і заклікаў да экстрэмісцкіх дзеяньняў».

3 сакавіка канал прыпыніў працу. Дазвол на вяшчаньне ў Латвіі тэлеканал атрымаў 6 чэрвеня.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

В День Пушкина театр кукол «Ульгэр» в райцентре Бурятии: Россия, Культура, Дети


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Услугами и сервисами mos.ru москвичи воспользовались 4 миллиарда раз



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Булат Окуджава

Почетный гражданин: Булату Окуджаве — 100 лет!




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Гол Чалова с пенальти принес ЦСКА победу над «Зенитом» в матче РПЛ

"Динамо" обыграло "Балтику", дважды забив в компенсированное время

"Зенит" в Москве обыграл ЦСКА и сравнял счет в серии


WTA

Азаренко вышла в 1/16 финала турнира WTA-1000 в Риме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Сергей АРУТЮНОВ на своём сольном концерте в Государственном Кремлёвском Дворце презентовал дуэт с Родионом Газмановым. Артисты вместе исполнили хит “Люси”



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России