Прэзыдэнт Пэру распусьціў парлямэнт, парлямэнт аб'явіў яму імпічмэнт, паліцыя затрымала былога прэзыдэнта
Кангрэс Пэру прагаласаваў за адхіленьне прэзыдэнта Пэдра Кастыльё ад улады падчас працэсу аб імпічмэнце ў сераду, празь некалькі гадзін пасьля таго, як ён заявіў, што распусьціць заканадаўчы орган сваім указам, што справакавала ў краіне канстытуцыйны крызіс.