Сергяенка: помнік народнаму адзінству павінен знаходзіцца ў цэнтры Мінска
"Трэба дэталёва абмеркаваць гэта пытанне. Я не хацеў бы раней часу выносіць яго на суд вялікай аўдыторыі, таму што трэба вызначыць групу спецыялістаў. Зразумела, што ён павінен знаходзіцца ў цэнтральнай частцы нашага горада і ўвасабляць адзінства нашага народа", - рэзюмаваў Ігар Сергяенка.