Пра “матывуючы” закон для службоўцаў
Закон “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці” прыняла Палата прадстаўнікоў у першым чытанні.
Artykuł Пра “матывуючы” закон для службоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Закон “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці” прыняла Палата прадстаўнікоў у першым чытанні. Мэта гэтага Закона, як паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў, з’яўляецца прыняцце мераў апераджальнага характару за здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў.
Ну, а хто ў Беларусі цяпер экстрэмісты, самі ведаеце: усе, хто супраць цяперашніх уладаў і рэжыму. Дарэчы, у тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў так і гаворыцца, што закон уводзіцца ў “мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі барацьбы са здрадай дзяржаве”. І вось цяпер за здраду дзяржаве дэпутаты прапанавалі ўвесці смяротнае пакаранне. Праўда, пакуль у дачыненні да вайскоўцаў і чыноўнікаў. Тое, што гэты Закон будзе прыняты, можна не сумнявацца. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў робяць тое, што ад іх патрабуюць.
Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі ва ўсю абмяркоўваць Закон “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”. Хтосьці згадаў 1937-ы год, калі ў расход пусцілі НКУСаўцаў, якія літаральна за год да гэтага больш за ўсё шчыравалі. Хтосьці звярнуў увагу на тое, што ябацькі “настолькі пераканаўча перамаглі, што на другі год “пераканаўчай перамогі” вырашылі ўвесці смяротнае пакаранне для службоўцаў за здраду дзяржаве. Хтосьці пажартаваў, што пасля ўвядзення Закона чэргі будуць стаяць у чыноўнікі. А ўвогуле, як той казаў, не плюй у калодзеж – давядзецца вады напіцца.
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра “матывуючы” закон для службоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.