Чаму Нобэль для Алеся Бяляцкага важнейшы, чым многім здаецца
У гадавіну распаду СССР Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца ў Гданьску, калысцы «Салідарнасьці», зь яе былым лідэрам Лехам Валэнсам, а жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук знаходзіцца ў Осла, каб выступіць з Нобэлеўскай лекцыяй. Складана знайсьці больш сымбалічныя намёкі для аптымістычных прагнозаў.