Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Декабрь
2022

Яўген Вапа: Нобелеўская прэмія належыць мільёнам беларусаў

0

"Госць Рацыі" старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

Artykuł Яўген Вапа: Нобелеўская прэмія належыць мільёнам беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, вядомы беларускі праваабаронца, свой грамадскі шлях пачынаў у нацыянальна-палітычным руху. Таксама Алесь – знаўца літаратуры, а ў прыватным жыцці – аптыміст, які любіць жартаваць і гатаваць.

„Госць Рацыі” старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя, галоўны рэдактар тыднёвіка „Ніва” і старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:

– Тое, што здарыцца справа, якая не дазволіць сысці з беларускай справы, не дазволіць забыцца пра беларускую справу, пра беларускіх палітвязняў, пра ўсіх каго праследуюць, пра рэпрэсіі ў Беларусі, то менавіта тое рашэнне, камітэту ў гэтым годзе ў дачыненні да іншых лаўрэатаў, вельмі трапнае для той часткі Еўропы, у якой знаходзіцца Беларусь. Для мяне гэта, як для ўсіх беларусаў – гэта шацунак для той дарогі, якую прайшла беларуская супольнасць і беларускі незалежны дэмакратычны рух з паловы 80-х гадоў. Выяўленнем гэтага з’яўляецца менавіта Алесь Бяляцкі. Калі гаварыць пра такую сферу, якую называем духоўнасцю і нейкай таямнічасцю, я ў гэты дзень, не ведаю чаму, увогуле на задумваючыся над тым, што гэта як раз дзень прысуду – пятніца, калі прысуджалі гэтае нобелеўскае рашэнне, я апрануў кашульку з надпісам: „Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. Калі я гэта пачуў, то не мог паверыць, што такое бывае, як тут не паверыць у метафізічныя справы. Менавіта тое, што Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца ўвасабленнем таго пакалення, тых людзей і повяззю паміж тымі пакаленнямі, якія пасля вайны змагаліся за беларускасць. Ён верыў у ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі, у ідэалы некамуністычнай беларускай дэмакратычнай дзяржавы. Гэта свядомае пакаленне, якое прыйшло ў беларускую грамадскасць і тым самым прыйшло ў беларускую палітыку. Мы часта забываем пра тое, што менавіта вытокі беларускай грамадскасці, беларускай палітыкі, паходзяць з тых дзеянняў, якія тварыліся нефармальнымі асяродкамі, падпольнымі структурамі менавіта ў пачатку 80-х гадоў, сярод тых асоб быў Алесь Бяляцкі. Яго дарога, якую ён прайшоў з 20-ці гадоў да сённяшняга 60-годдзя – гэта сорак гадоў змагання за незалежную Беларусь. Мы пра тое забываем, мы часта забываем пра тыя адрэзкі часу, якія людзі прысвяцілі справе. Ён сам у сваіх успамінах піша, што калі пачыналі, то іх былі дзясяткі, потым сотні, потым тысячы, а цяпер мільёны беларусаў, якія за свабодную, незалежную, дэмакратычную Беларусь. Значыць праца не пайшла ўпустую. Гэта толькі вонкавыя абставіны і геапалітычная раскладка ў якой знаходзіцца Беларусь, у гэты момант яшчэ не дазваляюць, каб канчаткова перамагчы. Але менавіта таму гэтая Нобелеўская прэмія належыць, як сам Алесь падкрэслівае, тым мільёнам беларусаў, для якіх вызначэннем ёсць менавіта незалежнасць сваёй краіны. Гэта самае галоўнае, але каб да гэтага дайсці, трэба цярплівасці, мужнасці і адказнасці.

РР: Калі стала вядома, што Алесь Бяляцкі сярод гэтых трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, то ў дэмакратычным беларускім асяроддзі не было ніякіх дыскусій.

– Менавіта тое, што беларускія палітычныя сілы часта забываюць і цяпер, што прызнанне Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі – гэта пашырэнне справы, беларускай тэмы, гэта аграмадны высілак усіх, менавіта гэта падкрэсліваў Алесь, што ў сітуацыі дыктатуры, у сітуацыі ў якой апынулася Беларусь з 1994 года, напрацягу такога вялізнага адрэзку часу ад прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, гэта вялікая справа і заслуга менавіта таго палітычнага руху, які нягледзячы на пераслед вытрымліваў гэтыя ўдары. Яго мінімалізавалі, яго хацелі выпхнуць за межы краіны. Не варта забываць, што ў Беларусі перад узнікненнем Беларускага Народнага Фронту дзейнічала арганізацыя „Мартыралог Беларусі”. „Мартыралог Беларусі” – гэта тое вяртанне гістарычнай памяці, гэта арганізацыя звязаная з Курапатамі, з першымі шэсцямі і першымі пратэстамі, у гэтым усім удзельнічаў Алесь Бяляцкі. Ён звяртае ўвагу, што нельга адрозніваць і раздзяляць нацыянальна-палітычнага з праваабарончым. Зараз на жаль вельмі смешная сітуацыя, калі кажуць: „Мы праваабаронцы, мы не займаемся палітычнымі справамі”. Прабачце, але вамі палітыка даўно занялася. Алесь Бяляцкі заўсёды выступаў рэзка супраць такога падзелу. Усе нацыянальна-дэмакратычныя каштоўнасці заўсёды з’яўляюцца каштоўнасцямі правоў чалавека. Ён гэта ўсведамляў, беларускае нацыянальна-дэмакратычнае абазначае таксама і большую свабоду ўсім грамадзянам Беларусі, што звязана з захаваннем тых жа правоў чалавека, увасабленнем якіх ён стаў, калі пасля вясны 1996, калі адбыліся першыя аграмадныя рэпрэсіі накіраваныя супраць беларускасці, супраць беларускай палітыкі. Мы забываемся пра палітычны аспект, аспект расейскай захопніцкай агрэсіі ў дачыненні да Беларусі, быў тым момантам, у якім пачыналася „Вясна”. Пад першы ўдар лукашыстаў трапіла тая частка грамадства, якая была за незалежнасць, за дэмакратыю і за беларускасць Беларусі. Менавіта сваю актыўную грамадскую дзейнасць Алесь Бяляцкі выяўляў, як дэмакратычны райца, дэмакратычны самаўрадавец Менскага гарсавета. Бел-чырвона-белы сцяг, які з’явіўся над Менскам – гэта яго справа. Ён актыўны дзеяч і намеснік Беларускага Народнага Фронта, які разам з Мікалаем Статкевічам вялі шматтысячныя натоўпы людзей па вуліцах Менска. Адначасна гэта мара пра тое, каб быць навукоўцам, прафесарам. Музей Максіма Багдановіча – гэта ягонае дзіцё. Ягоная праца, якая выйшла на пачатку 90-х, пра якую сёння забываюцца, якой ён акрэсліў свой погляд на жыццё – гэта „Літаратура і нацыя”. Гэта ягоная кніжка, дзе вяртаюцца і ўсведамляюцца тыя перыяды, якія звязаны з літаратурай пералому 19-га і 20-га стагоддзя, з нашаніўскім адраджэннем. Яны былі тым арыенцірам, тым шляхам для яго, якіх ён трымаўся і трымаецца. Як ён гаворыць: „Гэта свая айчына, свая краіна. Гэта каштоўнасць, якую трэба абараняць усімі спосабамі, калі давядзецца”. Гэта натуральны шлях чалавека дэмакрата, беларуса, незалежніка.

РР: Калі з асабістай перспектывы, то які ён сябар?

– Сябар тады, калі ён цябе не падводзіць. Усе нашыя размовы, усе нашыя дамоўленасці заўсёды датрымліваліся. Калі мы па розных прычынах не бачыліся нават гадамі, бо я не ўязны ў Беларусь, ён не мог прыязджаць, была першая адседка. Нават калі бачыліся пасля працяглага часу, то разумеліся быццам бачыліся ўчора. З новымі выклікамі, з новымі думкамі, з новымі ідэямі. Найважнейшае, што мы можам днямі і начамі гаварыць пра нашыя мары, пра Беларусь. Адначасна хачу сказаць, што Алесь Бяляцкі і ягонае пакаленне дасканала разумела, што беларусы Беласточчыны – гэта неад’емная частка беларускай духоўнай прасторы, беларускай культуры, беларускай літаратуры. Ён увесь час, штотыдзень, камплементрана чытаў Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва”, усе выданні. Прасіў яму дасылаць яму ўсе беларускія выданні, якія выходзяць тут у нас. Шмат разоў наведваў Беласточчыну і вандраваў па пушчанскіх глыбінках. Ён любіць бываць тут у нас на Беласточчыне. Ён кажа: „Я не ў гасцях, я дома”. Справа, якая таксама паказала, што ён неабыякавы чалавек і трымае слова, калі не ідзе ні на якія саступкі. Калі на адрас праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” былі фальшывыя паклёпы і абвінавачванні пракуратуры, то ён прыклаў усе намаганні, каб гэтая справа знаходзілася пад пільным наглядам праваабарончага цэнтра „Вясна”. Усюды, дзе магчыма, выступаў і гаварыў пра гэта, абараняў нас. Прыехаўшы пасля першай адседкі ён адразу накіраваўся на „Ніву” і „Рацыю”. Сустрэчы грамадскасцю Беластока адбылася на „Рацыі”. Ён лабіст Беларускага Радыё Рацыя ў Польшчы і на міжнародным узроўні.

РР: Чакаем 10-га снежня, калі ў Осла будзе ўручацца Нобелеўская прэмія міру. Важны дзень для ўсіх беларусаў. Чакаем вызвалення Алеся Бяляцкга і ўсіх палітвязняў.

Тое, што ёсць у беларускіх турмах з вязнямі, з усімі асуджанымі ў Беларусі, з забойствамі палітвязняў, з забойствамі пратэстоўцаў – гэта душэўны боль Алеся. Я пра гэта ведаю з папярэдніх размоў, гэта ягоны сапраўдны боль. Нобелеўская прэмія для Алеся Бяляцкага, гэта той момант, калі пра Беларусь у геапалітычнай сферы трэба не забывацца менавіта пра катаванні ў турмах. Ідзе расейска-украінская вайна, а Беларусь з той колькасцю пераследаваных ужо сотні тысяч. Нобелеўская прэмія Алеся Бяляцкага дазволіць далей гаварыць пра праблему палітвязняў. Уручэнне гэтай нобелеўскай прэміі адбываецца на фоне трагедыі, якая нясе сотні тысяч ахвяраў, кроў, слёзы. Дай Божа, каб тое, пра што мы гаворым, узмацняла той дух, які павінен быць з намі-беларусамі. Памятаю нашы размовы з Алесем Бяляцкім, як ён заўсёды паўтараў словы Яна Паўла II: „Не бойцеся!”. Думаю, што гэта дапаможа нам вытрымаць усё, не баяцца і верыць у дэмакратычную Беларусь.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Яўген Вапа: Нобелеўская прэмія належыць мільёнам беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Москва и Пекин подписали программу сотрудничества на 2024-2026 годы





Москва

Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о росте турпотока из Китая



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Филипп Киркоров

Филипп Киркоров, Люся Чеботина, SHAMAN – 25 ярких звезд в Открытой студии «Авторадио» на «Премии МУЗ-ТВ 2024»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Лужниках состоялась церемония открытия Всероссийской Спартакиады Специальной Олимпиады

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы


Людмила Самсонова

Людмила Самсонова не отдала голландскую траву // Она продолжила серию российских побед на теннисном турнире в Хертогенбосе



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Кубок

В Пензе стартовали соревнования по по мотокроссу на Кубок главы города



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России