Колькі вуліц назвалі ў гонар беларускіх пісьменнікаў?
На публічнай кадастравай мапе з’явіліся новыя пласты пад адзінай назвай “Беларусь літаратурная”.
Artykuł Колькі вуліц назвалі ў гонар беларускіх пісьменнікаў? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З’явілася сумная статыстыка: колькі вуліц назвалі ў гонар беларускіх пісьменнікаў – піша выданне “Новы Час”.
На публічнай кадастравай мапе з’явіліся новыя пласты пад адзінай назвай “Беларусь літаратурная”. У тым ліку можна ўбачыць 994 вуліц па ўсёй Беларусі, названых у гонар нашых пісьменнікаў. Пра гэта Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры паведаміў на сваім сайце.
Праўда, дадзеныя засмучаюць. У Беларусі 113 гарадоў, 90 пасёлкаў гарадскога тыпа і каля 23,2 тысячы вёсак. Натуральна, гаворка ідзе пра тысячы вуліц. Але ў гонар беларускіх пісьменнікаў названа толькі 994 з іх. Дарэчы, ільвіную долю — 503 з іх складаюць вуліцы, названых у гонар Якуба Коласа і Янкі Купалы. На трэцім месцы — вуліцы Максіма Багдановіча — 84. На ўсіх астатніх пісьменнікаў прыйшлося 407 вуліц.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Колькі вуліц назвалі ў гонар беларускіх пісьменнікаў? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.