Мастака Андрэя Раптуновіча асудзілі за намер далучыцца да батальёна Каліноўскага
Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў. Днямі Андрэя перавялі ў віцебскі СІЗА-2 да рязгляду апеляцыйнай скаргі. Падчас этапу хлопец быў хворы, з тэмпературай.
Artykuł Мастака Андрэя Раптуновіча асудзілі за намер далучыцца да батальёна Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку і сіраце Андрэю Раптуновічу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.
Стала вядома, што днямі Андрэя перавялі ў віцебскі СІЗА-2 да рязгляду апеляцыйнай скаргі. Падчас этапу хлопец быў хворы, з тэмпературай.
Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
Вясна
Artykuł Мастака Андрэя Раптуновіча асудзілі за намер далучыцца да батальёна Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.