Тамара Трунова: Важна, каб гэты спектакль паглядзела як мага большая колькасць людзей
«Уварванне» - спектакль з такой назвай быў створаны на базе Беластоцкага драматычнага тэатра імя Вянгеркі.
Artykuł Тамара Трунова: Важна, каб гэты спектакль паглядзела як мага большая колькасць людзей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
«Уварванне» – спектакль з такой назвай быў створаны на базе Беластоцкага драматычнага тэатра імя Вянгеркі. 12 снежня спектакль паказалі ў Літве. Спектакль створаны супольна літоўскімі, украінскімі і польскімі творцамі.
Тамара Трунова, рэжысёрка тэатра драмы і камедыі «На левым беразе Дняпра», працавала над гэтым спектаклем. З ёй паразмаўляў наш карэспандэнт.
РР: Варта прыгадаць беластоцкую прэм’еру гэтага спектакля, якая адбылася два тыдні таму, а зараз і ў Літве паказалі. Вам, як рэжысёру, што было важна ў гэтай працы перадаць, расказаць?
Тамару Трунова: Гэтая праца каардынальна адрозніваецца ад іншых маіх прац. Я маю 15 гадоў досведу ў тэатры. І гэтая праца абсалютна выключная і важная для мяне. Бо яна была створана за часамі поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў. І гэтая праца разглядае пытанне жанчын, якія былі вымушаны пакінуць тэрыторыю Украіны падчас поўнамаштабнага ўварвання. Таму гэта вельмі важна для мяне. І я спадзяюся, не толькі для мяне.
РР: У Польшчы паказалі, цяпер у Літве. Недзе яшчэ будуць паказваць?
Тамару Трунова: Я думаю, першы наш план быў стварыць і аб’яднацца, што не так проста з-за ваеннага часу. А надалей, спектакль знялі і зрабілі відэа, я чакаю на мантаж, і спадзяюся, што беластоцкі тэатр будзе паказваць гэтую працу на фестывалях. Мне здаецца, што гэта важна, каб яе паглядзелі і пачулі як мага большая колькасць людзей.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Тамара Трунова: Важна, каб гэты спектакль паглядзела як мага большая колькасць людзей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.