Святлана Ціханоўская ў Хельсінкі
Падчас рабочага візіту ў Фінляндыю лідарка АПКБ падзякавала міністру замежных справаў Пекка Хаавіста за рашэнне падтрымаць Міжнародную платформу доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.
Artykuł Святлана Ціханоўская ў Хельсінкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас рабочага візіту ў Фінляндыю лідарка АПКБ падзякавала міністру замежных справаў Пекка Хаавіста за рашэнне падтрымаць Міжнародную платформу доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. У яе ўваходзяць асноўныя праваабарончыя арганізацыі Беларусі, і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/03/sviatlana_cichanouskaia.png)
Святлана Ціханоўская заклікала міністра падтрымаць прымяненне 33 артыкулу Міжнароднай арганізацыі працы бліжэйшай вясной пры ўмове, калі да гэтага часу не будуць вызваленыя палітвязні, у тым ліку прафсаюзныя лідэры. Таксама Ціханоўская абазначыла недапушчальнасць саступак і зняцця санкцый узамен на транзіт збожжа.
„Спачатку вызваленне палітвязняў і вывад расейскіх войск — потым размовы пра прыпыненне санкцый. Палітвязні не павінны быць закладнікамі і таварам у руках рэжыму,” – адзначыла ЦІханоўская.
Святлана ЦІханоўская запрашае сёння на асабістыя размовы з беларусамі. Яны пройдуць з 13:00 да 15:00 па менскім часе. Дзеля гэтага ахвочым трэба зарэгістравацца па адмысловай спасылцы, змешчанай у яе тг-канале.
Artykuł Святлана Ціханоўская ў Хельсінкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.