Караль Лапатэцкі: Праз знойдзеную мапу Падляшша канца 18 ст. можам вывучаць легітымізацыю прускіх і расейскіх уладаў
Ва ўніверсітэцкай Бібліятэцы імя Ежы Гедройца адбылася лекцыя прафесара Караля Лапатэцкага, прысвечаная картаграфічнаму стварэнню Рэчы Паспалітай як еўрапейскай дзяржавы.
Artykuł Караль Лапатэцкі: Праз знойдзеную мапу Падляшша канца 18 ст. можам вывучаць легітымізацыю прускіх і расейскіх уладаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ва ўніверсітэцкай Бібліятэцы імя Ежы Гедройца адбылася лекцыя прафесара Караля Лапатэцкага, прысвечаная картаграфічнаму стварэнню Рэчы Паспалітай як еўрапейскай дзяржавы.
Асобную частку выступу прафесар Караль Лапатыцкі прысвяціў Падляшшу на новазнойдзенай мапе Тэкстара «Новая Усходняя Прусія» канца 18 ст.:
– Частка Вялікага Княства Літоўскага, Сакольшчына і Падляшша, былі прыпісаныя да Расеі пасля першага падзелу ВКЛ. Але спачатку гэтая тэрыторыя трапіла да Княства Прускага. І мапа, якая тут прэзентавана, гэта дакладнае сведчанне адносна гэтых тэрыторый для вызначэння культурнай спадчыны земляў. То бок, гэта ключавая мапа, якая дазваляе распазнаваць землі з 18-19 веку.
Рэдкая мапа Тэкстара «Новая Усходняя Прусія 1795-1800 гг.», на якой паказана сучаснае Падляшша, была набытая пры фінансавай падтрымцы рэктара Беластоцкага ўніверсітэта. Універсітэцкая бібліятэка гатова прадаставіць дадзеную карту для калег з Беларусі з мэтай далейшага вывучэння і экспанавання.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Караль Лапатэцкі: Праз знойдзеную мапу Падляшша канца 18 ст. можам вывучаць легітымізацыю прускіх і расейскіх уладаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.