Алена Маслюкова: Беларусь страціла выдатнага праваабаронцу і чалавека
Праваабарончая супольнасць Беларусі шакаваная раптоўнай смерцю кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака.
Artykuł Алена Маслюкова: Беларусь страціла выдатнага праваабаронцу і чалавека pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабарончая супольнасць Беларусі шакаваная раптоўнай смерцю кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака.
1 верасня 2022 года яму споўнілася 55 гадоў, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:
-Увечары прыйшла трагічная навіна, паведамілі, што памёр Алег Гулак – беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца і проста добры чалавек. Гэта настолькі нечакана асабліва для мяне, бо літаральна некалькі дзён таму разам з ім мы сустракаліся на ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму. І Алег не выглядаў ні хворым, ні прыгнечаным.
-
Фота: Фэйсбук
Алена Маслюкова ад сябе і ўсяго праваабарончага цэнтра “Вясна” выказвае спачуванне калегам Алега, а асабліва яго сям´і і ўсяму беларускаму грамадству, бо, на жаль, мы страцілі выдатнага праваабаронцу і юрыста, гаворыць Алена Маслюкова.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Маслюкова: Беларусь страціла выдатнага праваабаронцу і чалавека pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.