Рыгор Астапеня: Беларусы аднолькава суперажываюць жыхарам РФ і Украіны, але мала чулі пра вучэнні ў Беларусі
Вынікі лістападаўскага апытання грамадскай думкі Chatham House былі прадстаўлены падчас адмысловай анлайн-прэзентацыі.
Artykuł Рыгор Астапеня: Беларусы аднолькава суперажываюць жыхарам РФ і Украіны, але мала чулі пра вучэнні ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беларускім грамадстве няма адзінаства па пытанні вайны ва Украіне і мабілізацыі ў Расеі. Такія вынікі лістападаўскага апытання грамадскай думкі Chatham House былі прадстаўлены падчас адмысловай анлайн-прэзентацыі.
Кажа дырэктар „Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня:
-Беларусы ведаюць пра тое, што ў Расеі аб’явілі частковую мабілізацыю. Яны ведаюць, што людзей, якія трапілі ў расейскую армію праз мабілізацыю, адпраўляюць у месцы баявых дзеянняў. Беларусы не так шмат ведаюць пра тое, што ў Беларусі разгарнулі сумесную рэгіянальную групоўку ўзброеных сіл Беларусі і РФ.
Паводле даследавання, большай інфармацыяй пра вайну і мабілізацыю валодаюць тыя ў Беларусі, хто чытае незалежныя СМІ. Тое, што на тэрыторыі Беларусі праводзяць трэніроўкі расейцаў, якіх будуць адпраўляць у месцы баявых дзеянняў, чулі толькі 44% апытаных. 39% беларусаў падтрымліваюць выезд расейцаў з краіны ў жаданні пазбегнуць мабілізацыі, 38% – такога жадання не разумеюць.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рыгор Астапеня: Беларусы аднолькава суперажываюць жыхарам РФ і Украіны, але мала чулі пра вучэнні ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.