Вайна — бязглуздая, сатанінская, крамлёўская. Пра беларускае слова 2022 году
Роўна 10 гадоў таму Радыё Свабода выдала кнігу «Слоўнік Свабоды». Розныя аўтары на розныя лады апісвалі «слова на дзень для памяці і для роздуму». Падзагаловак кнігі гучыць так: «ХХ стагодзьдзе ў беларускай мове». Мне ў тым слоўніку выпала апісаць слова «вайна».