Чырвоны Касцёл улады зачыняюць на рамонт
Пасля таямнічага пажару, які адбыўся напрыканцы верасня, у касцёл нарэшце пусцілі прадстаўнікоў абшчыны.
Artykuł Чырвоны Касцёл улады зачыняюць на рамонт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З’явіліся першыя фотаздымкі Чырвонага Касцёла пасля таямнічага пажару, які адбыўся напрыканцы верасня. Туды нарэшце пусцілі прадстаўнікоў абшчыны.
У рызніцы ёсць сляды пажару – там пашкоджаны алтар і крыж над ім, а таксама разбіты вітраж. Па словах відавочцаў, рамонт патрэбны толькі ў гэтым месцы, і нягледзячы на тое, што абшчына прапаноўвала зрабіць гэта самастойна (за кошт ахвяраванняў прыхаджан), касцёл усё роўна закрываюць на «рамонт» на нявызначаны тэрмін.
Пасля пажару з абшчынай разарвалі дамову бязвыплатнага карыстання — спачатку вернікі былі вымушаныя маліцца ў плябаніі, а затым парафію перамясцілі ў касцёл Дзевы Марыі.
Фота: kyky
Artykuł Чырвоны Касцёл улады зачыняюць на рамонт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.