Гандбалісты зборнай Беларусі ўступілі Бахрэйну ў кантрольным матчы
20 снежня беларусы ўступілі гаспадарам з лікам 27:30 (12:18). Самым рэзультатыўным у складзе гасцей быў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 11 мячоў. Ён жа з 13 галамі быў лепшым снайперам і ў першай гульні, якую беларускія гандбалісты ўпэўнена выйгралі з лікам 33:28.