Калегі Насты Лойка адказалі на абвінавачванні ў „шпіянажы”
![Калегі Насты Лойка адказалі на абвінавачванні ў „шпіянажы”](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/наста-лойка.jpg)
У гэтым іх абвінаваціла аўтар артыкула, апублікаванага на рэсурсе "Беларусь сегодня".
Artykuł Калегі Насты Лойка адказалі на абвінавачванні ў „шпіянажы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Калегі Насты Лойкі з праваабарончай арганізацыі Human Constanta адказалі на абвінавачванні ў „шпіянажы”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0-%D0%BB%D0%BE%D0%B9%D0%BA%D0%B0.jpg)
У гэтым іх абвінаваціла аўтар артыкула, апублікаванага на рэсурсе „Беларусь сегодня”. Матэрыял выдання называўся „Шпіёнскую сетку пад выглядам валанцёраў-праваабаронцаў раскрылі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС”. У папрок затрыманай Лойцы ставілася вучоба ў замежжы, у тым ліку ступень магістра, атрыманая ў ЕГУ, а таксама дапамога ўдзельнікам пратэстаў з аплатай адвакатаў і штрафаў.
Калегі Насты Лойкі з Human Constanta нагадваюць, што з самага свайго заснавання іх праваабарончая арганізацыя „ажыццяўляла дзейнасць выключна мірнага і праваабарончага характару”. Яны падкрэсліваюць, што такая дзейнасць з’яўляецца правамернай і гарантаваная праваабаронцам Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.
„У сувязі з гэтым, лічым, што ўсе абвінавачванні, якія прыводзяцца ў артыкуле, з’яўляюцца неабгрунтаванымі”, гаворыцца ў заяве Human Constanta.
Насту Лойку затрымалі ў канцы кастрычніка. З тых часоў на волю яна не выйшла – яе ўжо некалькі разоў арыштоўвалі ў рамках адміністрацыйных працэсаў.
Artykuł Калегі Насты Лойка адказалі на абвінавачванні ў „шпіянажы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.