Беларуска Марыя Шканава прадоўжыла пераможную серыю на Кубку Расіі па гарналыжным спорце
Праграму этапу ў Кусе закрывалі спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын. Другі дзень запар мацнейшай сярод дзяўчат стала наша Марыя Шканава. Але калі напярэдадні па суме дзвюх трас беларуска апярэдзіла праследавацельніц усяго на шэсць дзясятых секунды, то сёння перавага Шканавай над Віталінай Гірынай з Расіі, якая заняла другое месца, склала амаль 2,5 сек.