Анонс перадачы „Мы бачым”: Арцём Ткачук разважае пра свята Божага Нараджэння
Перадача прагучыць 25 снежня. Пачатак у 18.10 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Арцём Ткачук разважае пра свята Божага Нараджэння pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
25 снежня – Дзень Божага Нараджэння святкуюць хрысціяне амаль усяго свету. Гэта дзень супольных малітваў, дзень любові, разважанняў і сямейных сустрэч, – гаворыць актыўны каталік Арцём Ткачук з Гарадзеншчыны:
– Мы не робім 12 страваў, усё паспрабаваць, проста мінімальна 2-3 стравы. Разам селі. Любім заспяваць. У маёй сям’і ад дзеда перанялося спяваць, люблю ўзяць гітару, зацягнуць калядкі. Альбо, калі быў яшчэ малы, дзед гэта любіў, яны бралі малітоўнікі, гэта такія кантычкі, спеўнікі, яшчэ па-польску. Мае бацькі са Шчучыншчыны.
Больш разважанняў Арцёма Ткачука пра святкаванне Раства Хрыстова ў Польшчы і Беларусі можна будзе пачуць 25 снежня ў 18.10 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней. Добрага настрою падчас калядак і Раства, слухачам Радыё Рацыя!
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Арцём Ткачук разважае пра свята Божага Нараджэння pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.