Сапач, Кудасава, Бартосік, Знак. Найлепшыя кнігі 2022 году
![Сапач, Кудасава, Бартосік, Знак. Найлепшыя кнігі 2022 году](https://gdb.rferl.org/058a0000-0aff-0242-51d8-08dae3e7485b_w800_h450.jpg)
Напрыканцы году Радыё Свабода з дапамогай экспэртаў традыцыйна вызначае найлепшыя беларускія кнігі, якія зьявіліся цягам апошніх 12 месяцаў. Гледзячы на сёлетнія імёны аўтараў кніг-ляўрэатаў, мы раптам зразумелі, што нікога зь іх ня можам павіншаваць асабіста.