Кангрэс разглядае выдзяленьне найбуйнейшага пакету дапамогі Ўкраіне, які калі-небудзь прымаўся ў Злучаных Штатах
![Кангрэс разглядае выдзяленьне найбуйнейшага пакету дапамогі Ўкраіне, які калі-небудзь прымаўся ў Злучаных Штатах](https://gdb.rferl.org/034d0000-0aff-0242-b19e-08dae4125861_w800_h450.jpg)
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў пятніцу, як чакаецца, пройдзе галасаваньне па законапраекце аб урадавых асігнаваньнях на 2023 фінансавы год. Дакумэнт, які разьмяркоўвае амаль 1,7 трыльёна даляраў бюджэтных сродкаў, напярэдадні быў прыняты ў Сэнаце.