Лукашэнка ізноў ляціць у Расею
У падмаскоўным Зорным гарадку Лукашэнка па запрашэнні Пуціна наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына.
Artykuł Лукашэнка ізноў ляціць у Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Зараз там кандыдаты ад Беларусі праходзяць адбор на палёт у космас.
Лукашэнка пазнаёміцца з работай цэнтру, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова пойдзе і аб далейшых перспектывах беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
Таксама ён возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
Artykuł Лукашэнка ізноў ляціць у Расею pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.