Беларуска з Італіі: Час падводзіць вынікі году
Юлія Тарасевіч падводзіць невялічкія вынікі 2022 году і лічыць, што ёй удалалося вярнуць беларускую тэму ў павестку дня італьянцаў.
Artykuł Беларуска з Італіі: Час падводзіць вынікі году pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская актывістка з Італіі Юлія Тарасевіч падводзіць невялічкія вынікі 2022 году і лічыць, што ёй удалалося вярнуць беларускую тэму ў павестку дня італьянцаў:
-Атрымалася прасунуць інфармацыйную павестку Беларусі наперад, таму што быў перыяд, калі пра Беларусь нічога не казалі. Я ў гэтым годзе зрабіла 15 кангрэсаў рэгіянальных і нацыянальных. І таму нашая павестка крыху прасунулася наперад. Таксама мы здолелі рэалізаваць праекты для дзяцей палітвязняў, якія прыехалі ў Італію – у Венецыю, 33 чалавекі.
Па словах Юліі, беларусы Італіі маюць шмат планаў на 2023 год, каб дапамагаць рэпрэсаваным беларусам:
-У наступным годзе можна пачынаць працаваць больш шчыльна сумесна. Я ў гэтым годзе сустрэлася з мэрамі Фларэнцыі, Венецыі, Прата. Прадумваем праграмы на наступны год для нашых рэлакантаў, для тых, хто мусіў збегчы з Беларусі, каб дапамагчы ім легалізавацца. У гэтым годзе ў Італіі адкрылася Народная амбасада Беларусі. Яна будзе займацца гэтымі пытаннямі.
Да канца 2022 году Юля Тарасевіч таксама завяршае праект дапамогі дзецям беларускіх рэпрэсаваных. У гэтым праекце задзейнічаны таксама італьянскія сем’і, у якіх дзеці будуць збіраць падарункі сваім аднагодкам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларуска з Італіі: Час падводзіць вынікі году pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.