Пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення Аляксандру Ярашуку
20 снежня пачалі судзіць старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, ягонага намесніка Сяргея Антусевіча і супрацоўніцу офісу БКДП Ірыну Бут-Гусаім.
Artykuł Пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення Аляксандру Ярашуку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
20 снежня пачалі судзіць старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука, ягонага намесніка Сяргея Антусевіча і супрацоўніцу офісу БКДП Ірыну Бут-Гусаім.
23 снежня ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор на працэсе патрабуе прысудзіць Ірыне Бут-Гусаім 1,5 года пазбаўлення волі, Сяргею Антусевічу — 2 гады, Аляксандру Ярашуку — 4 гады пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».
Аляксандру Ярашуку выставілі абвінавачанне ў закліках да заходніх санкцый, хоць насамрэч ён выступаў супраць іх. Паводле той часткі, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.
Artykuł Пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення Аляксандру Ярашуку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.