У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс
Другі раз Анджэй Пачобут будзе сустракаць свята Божага Нараджэння ў вязніцы.
Artykuł У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У цэнтры Беластоку, каля помніка Ежы Папялушку, адбылася акцыя салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-2.jpg)
Разам з удзельнікамі мітынгу віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі заклікаў не забываць пра рэпрэсаваных палякаў:
– Анджэй Пачобут на сённяшні дзень знаходзіцца ў турме ў Гародні і чакае на прысуд. Мы тут збіраемся чарговы раз. Праз два дні міне адзін год і дзевяць месяцаў ад моманту затрымання Анджэя. Мы сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць з Анджэем і таксама выклікаць публічны водгук адносна палівязняў у Беларусі. Ніякай афіцыйнай інфармацыі, чаму пераносіцца працэс над Анджэем мы не маем.
– Безумоўна я бачу сэнс у такіх акцыях, таму што саліданасць – гэта важнейшая сіла, мы бачылі ад Польшчы да Украіны, якая рушыла дыктатуры, рэжымы. Я з Андрэем Пачобутам асабіста знаёмы. Для мяне гэта маральны доўг прыйсці.
– Мы маем вігілію Божага Нараджэння. Другі раз Анджэй Пачобут будзе сустракаць гэтае адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх свят, знаходзячыся ў вязніцы.
– Незаслужана пакараныя людзі, менавіта за сваю прынцыповасць, за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, на вечаровую акцыю салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам прыйшло каля 20 чалавек з нацыянальнай сімволікай Польшчы і Беларусі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-1.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-3.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-4.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-5.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-6.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-7.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-8.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-9.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-10.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/2022-12-24_volha_siamashka_paczobut_halasy_foty-11.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.