Пры пажары ў доме састарэлых у расейскім Кемераве загінулі 20 чалавек
У расейскім горадзе Кемерава ў выніку пажару ў прыватным доме састарэлых загінулі 20 чалавек. Яшчэ шасьцёра пацярпелі, двое зь іх атрымалі апёкі — зараз яны знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.