«Сьнег апошні раз быў у 2019 годзе». Беларуска расказвае пра плюсы і мінусы жыцьця ў Францыі
Беларуска Васіліса жыве ў прыгарадзе Марсэля ўжо больш за год. На радзіме яна працавала ў сфэры адукацыі, рэалізоўвала праекты супольна з Сусьветным банкам. У Францыі ж пакуль не працаўладкавалася, вучыць мову.