Гурт Pink Floyd сабраў 450 тысяч фунтаў для падтрымкі ўкраінцаў
Брытанскі рок-гурт Pink Floyd сабраў больш за 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў ад продажу песьні Hey, Hey, Rise Up («Червона Каліна») на падтрымку ўкраінскіх дабрачынных арганізацый. Запіс зрабілі сумесна зь лідэрам украінскага гурту «Бумбокс» Андрэем Хлыўнюком.