Дзяўчаты з ХК "Мінск" заваявалі серабро на турніры па індорхакеі ў Электрасталі
На спаборніцтвах выступілі беларускія ХК "Мінск" і ХК "Мінск-2", а таксама тры расійскія калектывы. На групавым этапе дзяўчаты з першай сталічнай каманды атрымалі тры перамогі ў чатырох гульнях, адолеўшы зборную Маскоўскай вобласці (9:4), ХК "Мінск-2" (7:2), а таксама зборную Масквы (5:0).