У беларускай школе ў Вільні ўжо 140 дзяцей
Новы сезон культурнай адукацыі для дзяцей, узмацненне дыяспарных культурных цэнтраў ды супрацоўніцтва з украінскімі творцамі.
Artykuł У беларускай школе ў Вільні ўжо 140 дзяцей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Новы сезон культурнай адукацыі для дзяцей, узмацненне дыяспарных культурных цэнтраў ды супрацоўніцтва з украінскімі творцамі. Такімі асноўныя вынікі 2022 года бачыць куратар Віленскага беларускага музея Паўліна Вітушчанка.
Яна адзначыла, што праца з дзецьмі ў першую чаргу цяпер стаіць у прыярытэце, паколькі яны адказныя за будучыню на радзіме:
– Для мяне напэўна галоўнае дасягненне нашай арганізацыі, гэта новы сезон культурнай адукацыі для дзяцей, то бок беларуская школа. У гэтым годзе ў ёй ужо 140 дзяцей, якія вывучаюць беларускую гісторыю, культуру, этнаграфію. Для меня дзіцячая адукацыя, гэта гарантыя таго, што ў беларусаў будзе будучыня.
Паўліна Вітушчанка дадала, што якія б падзеі не адбываліся ў свеце, культурніцкае жыццё павінна мець месца. Адзінае ў залежнасці ад кантэксту мяняцца тэматыка такіх сустрэч.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У беларускай школе ў Вільні ўжо 140 дзяцей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.