Дзяды Марозы - ратавальнікі, інтэрактыў ад МНС: больш за 1,2 тыс. дзяцей сабрала дабрачынная ёлка ў Гомелі
Гомель ужо не першы раз прымае юных гасцей рэспубліканскага свята. У фае цырка ратавальнікі рэгіёна арганізавалі інтэрактыўныя зоны. Да паказу хлопчыкі і дзяўчынкі маглі зрабіць сэлфі на квадрацыкле з Дзедам Марозам і Снягурачкай, паўтарыць правілы бяспекі і прайсці пазнавальныя квесты.